Апазіцыя заклікае выйсьці на плошчу 30 сакавіка

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) падтрымалі ідэю правесці 30 сакавіка на Кастрычніцкім пляцы Мінска акцыю салідарнасці з палітвязнямі, з асуджанымі ўдзельнікамі святкаваньня Дня Воля і з незалежнымі СМІ.  Палітрада АДС заклікае праз новую акцыю падтрымаць тых, хто зняволены, хто  прайшоў праз рэпрэсіі.

У спецыяльнай заяве рэпрэсіі супраць незалежных медыяў ацэньваюцца як грубае парушэньне Канстытуцыі і спробу максімальна ізаляваць грамадзянаў Беларусі ад альтэрнатыўнай інфармацыі пра рэальны стан краіны. Таму кіраўніцтва АДС заклікае грамадзянскія ініцыятывы, грамадзкія арганізацыі, бізнесоўцаў рабіць копіі матэрыялаў з незалежных СМІ і распаўсюджваць іх сярод беларусаў.

www.ucpb.org