“Апаратчык” рыхтуе дэбютны фільм

Новы музычны праект Apparatjik (чытаецца як “Апаратчык”), у складзе якога засвяціліся ўдзельнікі Coldplay, A-HA і Mew, рыхтуецца прэзентаваць свой дэбютны сінгл. Песня пад назвай «Electric Eye» будзе даступная для закачкі на сайце гурта з 30 лістапада.

Нагадаем, што пад дахам праекта Apparatjik сышліся басіст Coldplay Гай Бэрыман, клавішнік A-HA Магнэ Фурухольмэн і ўдзельнік дацкага інзі-гурта Mew Ёнас Б’ер. У 2008-м музыкі агульнымі сіламі запісалі кампазіцыю для дабрачыннага альбома “Song For Survival” і, задаволеныя вынікамі супрацоўніцтва, вырашылі працягнуць сумесную працу ў межах асобнага праекту.

Фота: times.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі