Вы тут

Ангела Меркель згадала пра мужных людзей у Беларусі

Ангела Меркель / Reuters

Ангела Меркель падчас сустрэчы з маладымі жыхарамі Нідэрландаў згадала мужных людзей у Беларусі і Расіі, якія змагаюцца за дэмакратыю і якім "пагражае прамая небяспека". Яна лічыць, што ім трэба па магчымасці прапанаваць пераехаць у Германію.

"Думаючы сёння пра Беларусь, вельмі важна, каб мы памяталі пра тых, хто знаходзіцца ў турмах", — заявіла канцлер Германіі. Меркель згадала часы ГДР, калі людзі, якія там сядзелі ў турмах, "ведалі, што ў Заходняй Германіі пра іх памяталі".

У Беларусі толькі палітвязняў налічваецца ўжо 370 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.