Анджэліна Джолі чарговы раз стане злачынкай

Шарліз Тэрон пакінула здымачную пляцоўку фільма “Турыст”. Па прагнозах аглядальнікаў вакантнае месца можа заняць Анджэліна Джолі, паведамляе InterMedia. Праект лічыцца непрадказальным і па іншых прычынах.Так, дагэтуль невядома імя рэжысёра. Затое абвешчана, што галоўную ролю выканае Сэм Уорцінгтон.

Галоўны герой карціны – нявінны турыст, якога Інтерпол прымушае працаваць пад прыкрыццём, каб схапіць яго былую палюбоўніцу, небяспечную злачынку, якую павінна сыграць Анджэліна Джолі.

Прадзюсеры праекта — Гэры Бармэр, Роджэр Бірнбаўм і Джонатан Глікман. Здымкі фільма павінны пачацца ў студзені 2010-га года.

Фота:  www.krytos.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі