Андрэй Кабякоў паехаў у рэзідэнцыю расійскага прэм'ера ў Горках

Андрэй Кабякоў паехаў у рэзідэнцыю расійскага прэм'ера ў Горках

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў паехаў у рэзідэнцыю расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева ў Горках. У сераду, 16 лістапада, у Падмаскоўі пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. БЕЛТА інфармуе, што ў ім возьмуць удзел таксама кіраўнікі ўрадаў Арменіі, Казахстана і Кыргызстана, краін, якія, як і Беларусь з Расіяй, уваходзяць у склад Еўразійскага эканамічнага саюза.

На сённяшнім пасяджэнні будзе разглядацца праект Мытнага кодэкса ЕАЭС, які ў снежні 2016-га збіраюцца падпісаць лідары краін-удзельніц саюза. На сённяшні дзень застаюцца няўзгодненымі 5 пытанняў, якія пераважна адносяцца да дзейнасці свабодных эканамічных зон. Таксама прэм'еры абмяркуюць і пытанні рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе адзінага рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі