Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суда
У суд ён падаў касацыйную скаргу. У Вярхоўны суд яе плануюць накіраваць напрыканцы наступнага тыдня.
У Віцебскім абласным судзе агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі, што раней да іх паступілі скаргі на прысуд ад двух адвакатаў Гайдукова. Пасля таго, як са скаргамі азнаёміцца пракурор, дакументы будуць накіраваныя на разгляд у Вярхоўны суд.
Нагадаем, што Андрэя Гайдукова суд прызнаў вінаватым у спробах усталяваць кантакты з замежнымі спецслужбамі "без прыкмет дзяржаўнай здрады". Ён асуджаны на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме.
Фота — novychas.info