Анархіста Мікалая Дзядка будуць судзіць 29 чэрвеня

Анархіста Мікалая Дзядка будуць судзіць 29 чэрвеня

29 чэрвеня ў 10:00 пачнецца суд над актывістам анархісцкага руху і палітзняволеным Мікалаем Дзядком, паведамляе "Белсат". Хлопца вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Затрымалі Дзядка 12 лістапада на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. Ініцыятыва экс-сілавікоў сцвярджае, што для яго пошуку выкарыстоўвалася праграма KiPod, распрацаваная кампаніяй Synesis.

Праваабаронцы паведамлялі, што пасля затрымання актывіста катавалі: лупцавалі дубінкай, электрашокерам білі па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі