Вы тут

Анархіст Паліенка ў судзе паклікаў замуж сваю дзяўчыну

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Актывіст анархістскага руху Дзмітрый Паліенка прапанаваў руку і сэрца сваёй дзяўчыне Насце, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Анастасія Бойка. Гэта адбылося прама ў зале Мінскага гарадскога суда, дзе Паліенку судзяць за "злоснае хуліганства".

"Выйдзеш за мяне замуж?" — крыкнуў Паліенка, учапіўшыся за краты. Дзяўчына пагадзілася. Прысутныя заапладыравалі.

Суддзя аджартаваўся і прапанаваў пачаць працэс, але ў гэты момант яго пачаў фатаграфаваць адзін з актывістаў. У судзе аб'явілі перапынак на 10 хвілін, каб удаліць хлопца з залы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.