Амерыканскі кангрэсмен падаў скаргу на самога сябе

Кангрэсмен-дэмакрат Чарльз Рэнджэл падаў на самога сябе скаргу ў камітэт па этыцы Палаты прадстаўнікоў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Hill.
Рэнджэл запатрабаваў праверыць паведамленні, якія з'явіліся ў прэсе, быццам бы ён спрабаваў атрымаць грошы ад аднаго з вучэбных цэнтраў, які носіць яго імя.

Пра гэта раней напісала The Washington Post, адзначыўшы, што Рэнджэл тым самым парушае правілы паводзін чальцоў Палаты прадстаўнікоў, якія забараняюць ім выкарыстоўваць сваё імя ў камерцыйных мэтах.

Сам Чарльз Рэнджэл лічыць, што ніякіх этычных норм не парушаў, і ўпэўнены, што пасля праведзенай праверкі чальцы камітэта па этыцы падтрымаюць яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі