Амерыка ставіць на пратэз Хізэр Мілз

Букмекерская кантора з Антыгуа прымае стаўкі на тое, што жонка Пола Макартні згубіць сваю нагу-пратэз падчас удзелу ў шоў "Танцы з зоркамі", якое стартуе 19 сакавіка. Большасць амерыканцаў ставіць на тое, што нага ўсё ж застанецца на месцы. А вось на думку букмекераў, жонка Пола Макартні абавязкова згубіць сваю канечнасць. Хізэр Мілс, у сваю чаргу, не баіцца, што ў такой сітуацыі могуць узнікнуць праблемы.

Як заявіла былая фотамадэль амерыканскаму тэлешоў Extra, яна “ўпэўненая што пратэз не адшпіліцца. Хаця было б смешна, калі б ён паляцеў у бок суддзяў і стукнуў каго-небудзь".

Хізэр ўсё ж спадзяецца, што здолее "паказаць гледачам, што нават са штучнай нагой можна танцаваць". Дадам, што Мілс будзе выступаць разам з прафесійным танцорам Джонатанам Робертсам.

Таксама ў шоў возьмуць удзел і іншыя вядомыя асобы, такія як дачка легендарнага баксёра Мухамеда Алі Лэйла Алі, спявак кантры Білі Рэй Сайрус і алімпійскі канькабежац Апола Энтан Оно.

Акрамя ўдзелу ў шоў "Танцы з зоркамі" Хізэр Мілс працягвае барацьбу за грошы свайго мужа, з якім яна ўже доўгі час знаходзіцца ў працэсе разводу.

Нагадаю, што не так даўно пара нібыта падпісала дамлву, згодна з якой Мілс атрымае ад экс-бітла крыху больш за 29 мільёнаў фунтаў.

Фота: www.beatles.ru