Амбасадарка Венгрыі ўручыла даверчыя граматы Лукашэнку

Зіта Ілона Бенчык і Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Гэта першы выпадак сярод краін ЕС за амаль тры гады.
28 верасня Аляксандру Лукашэнку ўручылі даверчыя граматы амбасадары 11 краін.
Сярод такіх краін, як Зімбабвэ, Экватарыяльная Гвінея, Казахстан, Філіпіны, была і прадстаўніца адной з краін Еўрасаюза. Венгрыю прадстаўляе Зіта Ілона Бенчык. Раней яна, як распавядала Еўрарадыё, уручыла даверчыя граматы кіраўніку МЗС Сяргею Алейніку.
За апошнія амаль тры гады гэта першы і адзіны выпадак, калі амбасадар краіны ЕС уручае даверчыя граматы Лукашэнку. Іншыя краіны панізілі статус да паўнамоцнага прадстаўніка, каб не ўручаць дакументы Лукашэнку, якога ў ЕС не прызнаюць законным кіраўніком Беларусі.
Лукашэнка ў сваёй прамове назваў Венгрыю даўнім і надзейным сябрам і заявіў, што гатовы весці з ёй дыялог пра дээскалацыю ў рэгіёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.