Вы тут

"АМАП толькі падысці, у*баць у спіну з нагі можа і парагатаць". Новы зліў

Кіраўнік мінскага наркакантролю Аляксандр Сазонаў / Еўрарадыё

30 сакавіка ініцыятыва экс-сілавікоў апублікавала чарговы "зліў". На запісе чалавек з голасам, падобным да голасу начальніка мінскага наркакантролю Аляксандра Сазонава, абмяркоўвае з падначаленымі пратэсты ў Беларусі.

Запіс зроблены яшчэ ў канцы жніўня — гэта значыць у разгар вулічных акцый. Яшчэ да таго, як улады ўсур'ёз пачалі "закручваць гайкі".

Еўрарадыё прыводзіць тэкст размовы чалавека з голасам Сазонава. Мы захавалі асаблівасці гаворкі спікера, у тым ліку нецэнзурную лексіку і маўленчыя памылкі, каб вы адчулі манеру зносін у сілавых структурах.

Мы праслухалі іншыя запісы з голасам Сазонава. Тэмбр і інтанацыі сапраўды падобныя да тых, якія гучаць у чарговым "зліве".
 

"Гэта як на вайне"
 

Аляксандр Сазонаў: Першая схватка была, вось першая схватка была калі насупраць Палаца спорту, першая была вось гэтая. Дзе людзі пачалі нападаць, не міліцыя.

— Не-не-не.

Аляксандр Сазонаў: Пасля гэтага аддалі каманду хапаць усіх. А хапаць усіх, я вам расказваю як... Гэта як на вайне. На вайне таксама не разбярэш, хто свой, хто чужы. Вось наступала армія, таксама гінула нямала мірных жыхароў і з нашага боку, і з нямецкага боку. Гасілі ўсіх. Тое самае тут. Вось я эфір кожны дзень слухаю наш, так. Каманда ідзе: бл****, зачысціць, бл****, Нямігу. Пачынаюць машыны патруляваць: бачаць, бл****, група сабралася 30 чалавек, 20 чалавек. Чаго вы там, ху** сабраліся, так? А тактыка вядзення на сённяшні дзень вось гэтай рэвалюцыі — гэта вось гэтымі групкамі кучкавацца і раскідвацца, выматаць міліцыянераў.

Вось яны, я вам раскажу пра "Рыгу", так. На "Рызе", калі яны сабраліся там. Іх пачалі ўсіх гасіць. Пасля гэтага разбегліся па дварах. Пачынаюць прачэсваць мясцовасць, хапаюць па два, па тры. Трапілі і нявінныя. Выйшаў з крамы — схапілі. Нашы кажуць: паехалі на Акрэсціна, бл****.

Расказвалі: ляжыць дзед, бл****, нейкі, і ў дзеда сумка, бл****, а у сумцы штосьці варушыцца, нах**. Пытаюцца: дзед, чаго ты тут сядзіш, бл****. Ды, бл****, кажа, з рыбалкі ехаў. А што ў цябе там варушыцца? Ляшчы, бл****, яшчэ жывыя, кажа, яшчэ не здохлі. Ну то-бок трапляюць да такога нават маразму.

Можа быць, сістэма была няправільная па вось гэтым, ну, адсейванні, вобразна кажучы, так? Вось адсеяць, бл****, хто там быў, хто не быў. Ну паспрабуй адсеяць, калі ўсе там кажуць: я стаяў. Усе кажуць: я стаяў.

— Усе-ўсе!

Аляксандр Сазонаў: Я задаю пытанне вышуку: колькі вы чалавек вось у гэтай масе выкрылі як гэтыя... арганізатары, куратары там і да таго падобнае. Ну, я так далей пытаўся, калі быў першы хапун. Ён кажа, бл****, а як іх выкрыць, яны ўсе кажуць: "Мы стаялі". Гэта значыць, байцы працавалі, усіх граблі, у аўтазак 30 чалавек, туды прывезлі... Дзе ты быў? "Я проста стаяў, я проста сядзеў, я выйшаў з крамы, я выйшаў з сабачкам пагуляць, я прыйшоў туды, туды. Усе так кажуць. Як вызначыць.

— Вось я размаўляў проста нават, ну як, са знаёмымі, — кажа адзін з супрацоўнікаў. — Я на баку, вядома, нашай улады, вось усё гэта... Я да чаго кажу: што людзі першапачаткова... Чаму, можа быць, яны сталі гэтыя барыкады рабіць... Таму што яшчэ вось, калі толькі закрылі гэтыя межы…

Аляксандр Сазонаў: Стоп! Давай я цябе адразу пераб'ю. Людзі [з націскам] не сталі будаваць барыкады. Сталі будаваць барыкады тыя асобы, якія былі праплачаны і спецыяльна гэта рабілі! Беларус, вось вы паглядзіце па гэтых усіх акцыях, яны радасныя, як на 1 Мая, бл****. Са сцяжочкамі, бл****, з шарыкамі, адзетыя, губкі чырвоненькія нафарбаваныя, у белых сукенках... Гэта што, бл****? Вось гэтыя, як казалі, наркаманы там і адкіды нашы... Не! Гэта тыя людзі, якія, я ведаю проста простых нават са свайго дома міліцыянераў, якія выйшлі супраць гвалту. Вось і ўсё. А на тых, якія ты... Паглядзі, ёсць жа відэа канкрэтнае, дзе, бл****, сядзяць два такія бычкі, бл****, да іх падбягаюць, кажуць: слухай, вунь, давай хутчэй, чаго седзіце. Гэтыя падскочылі і пайшлі там, бл****, перад амапаўцамі танцаваць. Гэта, гэта не простыя людзі! То-бок вось гэта трэба разумець. І барыкады будавалі не простыя людзі. Я пра гэта маю сказаць.

 

"Узмоцнены рэжым высокай небяспекі"
 

— Так, — адказвае супрацоўнік. — Проста разумееце, няправільна, я лічу, вось тое, што было зроблена, што пачалі піз***** людзей яшчэ да, да выбараў.

Аляксандр Сазонаў: Я таксама з гэтым абсалютна…

— Вось калі Ціханоўскага зачынілі, вось калі сталі проста там у "Бургер Кінгу" гэтым там адразу ў яб*** біць, вось гэта ўсё паказваюць, і людзі проста гэта бачаць.

Аляксандр Сазонаў: Згодны абсалютна.

— Яны разумеюць, што іх будуць біць.

Аляксандр Сазонаў: Згодны.

— Калі б, можа, гэтага не было, то вось гэтыя вось арганізатары, можа быць, і былі б, там было б, ну там, тысяча чалавек.

Аляксандр Сазонаў: Згодны з вамі аб-са-лютна. Але трэба ўлічваць тое, што вось у гэтых вось бойнях, дзе ў "бургер кінгах" там і да таго падобнае, туды ж заляцелі тыя, якія былі на барыкадах, завадатары. Але трапілі пад раздачу шмат хто, людзі гэта бачаць. А іншых спосабаў затрымання проста няма. Гэта раз.

Па-другое, зразумейце, хто іх затрымлівае. З вышуку так бы не білі, так? З НАНа [наркакантролю] так бы не білі, у нас не дэбілы. Ну, мы не ўмеем так біць. А АМАП, ён ведае, як затрымліваць, правільна?

Вы ж заўсёды бераце АМАП, калі на затрыманні, як яны працуюць?

— Ніяк, — адказвае яшчэ адзін супрацоўнік. Ён не ўмее працаваць. Мы ўсё жыццё бралі "Алмаз", вось яны ўмеюць працаваць. А АМАП толькі падысці, у*баць у спіну з нагі і парагатаць — усё.

— Ну вось, неяк з "Альфай" затрымлівалі, там рэальна наогул, — дадае іншы супрацоўнік. — Яны рэальна зазямлілі, і ўсё, няма ніякіх лішніх удараў, нічога.

Аляксандр Сазонаў: Гэта раз. Другое: вы павінны прыкладна разумець, што ў гэтай аперацыі, я аперацыяй гэта назаву, таму што, каб вы ведалі на сённяшні дзень... Да сённяшняга дня і да сёння яшчэ ў рэспубліцы дзейнічае павышаны, э-э-э, рэжым... Не, не павышаны рэжым, як называецца... Узмоцнены рэжым высокай небяспекі масавых беспарадкаў. Ён уключаны ў Рэспубліцы Беларусь цалкам. Усе згодна з гэтым планам працуюць. А ў гэтым плане як, уключаныя міліцыя, ну, усе нашы сілавыя — раз, войскі — два, плюс тут кожны дзень, каб вы ведалі, пастаянна знаходзяцца сілы спецыяльных аперацый [ССА ўваходзіць у структуру Мінабароны]. Кожны дзень яны тут знаходзяцца, і яны таксама бяруць удзел непасрэдна ў гэтых мерапрыемствах.

Пасля 12-га чысла [жніўня], як было сказана, калі перасталі там усіх біць і крышыць, так... Пасля 12-га чысла, калі перасталі ўжываць сілу, перайшлі трохі ў іншую тактыку. Гэтыя таварышы, чаму там было і пару відэа тыпу "беларуская ўлада ўзяла сама сабе "цітушак", ці як яны называюцца, у красоўках, у масках і ў цывільным". Там яны пачалі выкідваць фатаграфіі.

З тых... Э-э-э, з 12-га чысла пачалі працаваць у шэрагах вось гэтых усіх завадатараў так званых. Гэта значыць, гэтыя супрацоўнікі, прафесіяналы, прафесіяналы, байцы, знаходзяцца ў барыкадах там, разам з імі, таксама, як той казаў, пад дурня іграюць... Выяўляюць тых, хто там дае каманды "збіраемся ў ланцуг, будуем вось гэта", і потым ужо па станцыі, вось ужо АМАП затрымлівае мэтанакіравана іх. І сілы спецыяльных аперацый. Менавіта іх затрымліваюць і іх дастаўляюць. Такім чынам паступілі. І з 12-га чысла пайшла каманда гвалту не прымаць наогул.

Міліцыянера будуць піз*****, пакуль не заб'юць, ну, забіць нельга, не дапусціць, але потым толькі ўжываць сілу — вось цяпер пайшла такая ўстаноўка.

— Я зразумеў, — звяртаецца да чалавека з голасам Сазонава адзін з супрацоўнікаў. — А каго-небудзь піз***** пасля 12-га чысла?

Аляксандр Сазонаў: Ты маеш на ўвазе з боку мітынгоўцаў? Міліцыянераў [білі]? Нікога. А ведаеш чаму? Таму што апазіцыя вырашыла паказаць, што мы мірная, мы добрая... Нават давай возьмем не апазіцыю.

— Гэта не апазіцыя, — парыруе супрацоўнік. — Якая апазіцыя? Гэта проста людзі.

Аляксандр Сазонаў: Мы мірна, мы добрыя, мы ходзім на парад... Паглядзіце, нашы людзі за сабой прыбіраюць, так?

— Так, усё прыгожа.

На пратэстах нават здымалі абутак перад тым, як стаць на лаўкі / скрыншот з відэа TUT.by

Аляксандр Сазонаў: Яны адно аднаму дапамагаюць, вады прывозяць... Яны ўсе ветлівыя, радасныя... Вырашылі паказаць што? Што ўлада — гэта чорнае, гэта трэба гэта паказаць. Яны не кажуць пра барыкады, яны не кажуць, хто быў на барыкадах. Паглядзі, з іх боку пра барыкады няма ніякай згадкі.

— Таварыш палкоўнік, секунду, — перарывае супрацоўнік. — Іх больш. Іх больш! Яны — дзяржава, іх больш.

***

На гэтым аўдыязапіс абрываецца, гэта значыць даведацца адказ чалавека з голасам Сазонава на гэту рэпліку немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.