Амаль кожнае пятае беларускае прадпрыемства сёлета стратнае

У студзені—верасні 2009 года доля стратных прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі складала 18,6%. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, якія прыводзіць БелаПАН, 385 прамысловых прадпрыемстваў працавалі з чыстай стратай на 785,9 млрд рублёў. Гэта ў 3,5 разау больш, чым у студзені—верасні 2008 года. Найбольшыя сумы чыстай страты атрымалі прадпрыемствы харчовай прамысловасці (451,8 млрд рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (103,7 млрд), лёгкай прамысловасці (85,2 млрд), лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай (70,5 млрд), шкляной і парцалянава-фаянсавай (35,3 млрд).

Найбольш рэнтабельнымі сёлета выявіліся медыцынская і хімічная прамысловасць, каляровая металургія, прыборабудаванне, паліграфічная прамысловасці, харчовая, ды інш.

Самая нізкая рэнтабельнасць была на прадпрыемствах аўтамабільнай прамысловасці, электратэхнічнай, чорнай металургіі, мукамольна-крупяной і камбікармавой прамысловасці, дрэваапрацоўчай, тэкстыльнай, нафтаперапрацоўчай, нафтахімічнай, мікрабіялагічнай, цэлюлозна-папяровай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі