Амаль 61 тысяча студэнтаў-першакурснікаў будуць плаціць за навучанне

Амаль 61 тысяча абітурыентаў стануць першакурснікамі-платнікамі беларускіх ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.
Адзначаецца, што рэзкага росту кошту навучання не прадбачыцца. Кошты ўжо даўно ўзгодненыя не толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі навучальных устаноў.

Усе расцэнкі можна даведацца як у саміх ВНУ, так і на іх сайтах у Інтэрнэце. Дарэчы, сёння апошні дзень падачы дакументаў на платныя месцы.

Залічэнне ў першакурснікі-платнікі адбудзецца па 6 жніўня.

Сёлета прыём на атрыманне вышэйшай платнай адукацыі ажыццяўляюць 43 дзяржаўныя ўстановы і 10 прыватных ВНУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі