Аляксандра Сасновіч стартавала на турніры ў Індыян-Уэлсе з перамогі

Аляксандра Сасновіч стартавала на турніры ў Індыян-Уэлсе з перамогі

Аляксандра Сасновіч стартавала на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе ў ЗША з перамогі. Беларуска ў 1/64 фіналу абыграла Марыю Камілу Асорыё Серана з Калумбіі — 6:0, 6:4. Сасновіч у рэйтынгу WTA займае 100-е месца, яе саперніца — 71-я ракетка свету. У 1/32 фіналу Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з Эмай Радукану з Вялікабрытаніі, 22-й у сусветным рэйтынгу.

Вікторыя Азаранка (32) стартуе на турніры з 1/32 фіналу паядынкам з Магдай Лінэт (54) з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі