Аляксандра Лукашэнку прызналі карупцыянерам года

Аляксандра Лукашэнку прызналі карупцыянерам года

Аляксандр Лукашэнка стаў "Чалавекам года ў арганізаванай злачыннасці і карупцыі”. Такое званне яму прысудзіла міжнароднае журы OCCRP — Міжнароднага аб'яднання журналістаў-расследавальнікаў.

Гэта званне атрымліваюць тыя, хто прыкладае намаганні, каб вакол запанаваў хаос, выкарыстоўваючы арганізаваную злачыннасць і карупцыю.

У фінале ён абагнаў экс-прэзідэнта Афганістана Ашрафа Гані, кіраўніка Сірыі Башара аль-Асада, прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, былога канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі