Аляксандра Герасіменя заняла 5-е месца ў фінале чэмпіянату свету

Беларуска Аляксандра Герасіменя заняла 5-е месца на чэмпіянаце свету ў плаванні на спіне на дыстанцыі 50 м. Як інфармуе БЕЛТА, час нашай суайчынніцы — 27,62 сек. Чэмпіёнкай свету стала кітаянка Чжао Цзінь, якая ўсталявала сусветны рэкорд (27,06 сек.). Срэбра ў Даніэлы Самульскі з Нямеччыны (27,23 сек.), бронза дасталася кітаянцы Гао Чан (27,28 сек.). Характэрна, што ўсё прызёркі, а таксама расіянка Анастасія Зуева (27,31 сек.), якая заняла 4-е месца, перасягнулі ранейшы сусветны рэкорд. Яго 29 ліпеня ў паўфінальным заплыве ўсталявала тая ж самая Зуева (27.38 сек.).

Беларуска саступіла 0,05 сек. свайму ж паўфінальнаму выніку, які стаў рэкордам Беларусі (27,57 сек.).

Беларуска Святлана Хахлова на дыстанцыі 100 м вольным стылем завяршыла выступ на кваліфікацыйнай стадыі з вынікам 56,04 сек. заняўшы 33-е месца. Наша суайчынніца Іна Капішына не выйшла ў паўфінал на дыстанцыі 200 м брасам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі