Аляксандр Валадзько развітаўся з БАТЭ

Аляксандр Валадзько развітаўся з БАТЭ

Паўабаронца Аляксандр Валадзько развітаўся з БАТЭ, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба. У яго скончыўся тэрмін кантракту і яго не працягвалі. Відаць, новы галоўны трэнер Алег Дулуб не бачыў гэтага гульца ў абноўленай камандзе, якую мы пабачым у новым сезоне.

"Надышоў час нешта мяняць, рабіць наступны крок. Таму захоўваю пазітыўны настрой. Спадзяюся, наперадзе мяне чакае новы цікавы вопыт, які зробіць мацней, навучыць чамусьці, адкрые іншыя перспектывы. У маёй кар'еры яшчэ не было легіянерскай старонкі — спадзяюся неўзабаве ліквідаваць гэты прабел", — так Валадзько пракаментаваў свой сыход.

Аляксандру Валадзько 31 год. Ён — ураджэнец Моталя ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Пачынаў гуляць на прафесійным узроўні ў 2004 годзе ў брэсцкім “Дынама”, у БАТЭ быў са жніўня 2008 года. За барысаўчан ён згуляў 328 матчаў, забіў 20 галоў. У складзе каманды ён дзесяць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2012-2014 гадах Валадзько выступаў за зборную Беларусі, у 9 гульнях забіў 1 гол.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі