Вы тут

Аляксандр Шасцюк выкупіў свой кантракт і сышоў з брэсцкага "Дынама"

Аляксандр Шасцюк / vk.com/dynamobrest

Аляксандр Шасцюк выкупіў свой кантракт і сышоў з брэсцкага "Дынама", паведамляе клубная прэс-служба. Летась нападаючы ў 18-гадовым узросце дэбютаваў у вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату і запомніўся адметнай гульнёй. Асабліва ўдалым для яго, як і для каманды, быў старт чэмпіянату. У 33 матчах ва ўсіх турнірах Шасцюк забіў 6 галоў. Ён вызначыўся ўжо ў дэбютным паядынку. Летась ён правёў пяць матчаў за маладзёжную зборную Беларусі, забіў два галы.

Аляксандр Шасцюк — выхаванец брэсцкага "Дынама". У якім клубе ён працягне кар'еру, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.