Аляксандр Лукашэнка вырашыў запісацца ў нацыяналісты?

Аляксандр Лукашэнка вырашыў запісацца ў нацыяналісты?

Падчас візіту ў Купалаўскі тэатр Аляксандр Лукашэнка расказаў сваё разуменне нацыяналізму. 

"Я лічу, што нацыяналізм — гэта не балбатня на "мове". А гэта рабіць тое, што застанецца ў памяці. Я заўсёды імкнуся да таго, каб у нас былі пэўныя традыцыі", — цытуе БЕЛТА ягоныя словы.

Наўрад ці з такім азначэннем пагодзяцца аўтары падручнікаў і энцыклапедый...

Добрай нацыянальнай традыцыяй Лукашэнка назваў штогадовы зварот прэзідэнта да парламента і народу, а таксама Усебеларускі народны сход.

Цяперашнім акторам Купалаўскага тэатра ён сказаў, што яны таксама сталі добрай традыцыяй: "Вы таксама сталі добрай, нават не традыцыяй, вы сімвал нашага народа. Таму заўсёды трэба ствараць тое, што цябе будзе адрозніваць ад іншых. І ў гэтым будзе добры нацыяналізм, за што мяне ў Расіі часам крытыкуюць і папракаюць".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі