Аляксандр Лукашэнка сёння ляціць у Маскву

Аляксандр Лукашэнка сёння ляціць у Маскву

29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Маскву. Кіраўнік Беларусі будзе знаходзіцца ў Расіі з двухдзённым працоўным візітам. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы, наведае 4-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Як інфармуе БЕЛТА, на Вышэйшым дзяржсавеце будуць абмяркоўвацца найважнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, гаворка пойдзе пра вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін у 2016 годзе. Але яшчэ да гэтага пасяджэння Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Яны абмяркуюць двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі, супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах, актуальныя міжнародныя праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі