Вы тут

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваю вялікую мару

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Будаўніцтва сучаснай аўтатрасы ад Мінска да Полацка Аляксандр Лукашэнка назваў сваёй марай. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі ў Віцебск 14 ліпеня. 

"Мая вялікая мара, каб з Мінска праз Бягомль мы ажыццявілі будаўніцтва гэтай дарогі (у напрамку Полацка. — БЕЛТА). Гэта вельмі важны напрамак. І мы, упэўнены, мы зробім", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўсе абласныя цэнтры злучаныя з Мінскам добрымі сучаснымі дарогамі. Але спыняцца на гэтым нельга, трэба развіваць сетку аўтадарог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.