Аляксандр Лукашэнка: праз паўгода нас будуць мацаць з усіх бакоў, і моцна

Аляксандр Лукашэнка: праз паўгода нас будуць мацаць з усіх бакоў, і моцна

На нарадзе з чыноўнікамі Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў пра цяжкасці якія чакаюць праз паўгода. Прычым зрабіў гэта ў сваёй традыцыйнай афарыстычнай манеры.

"А праз паўгода ў нас галоўны экзамен. Я часта вам намякаю. Я не магу гэта сказаць адкрыта і публічна: нас будуць мацаць з усіх бакоў. Моцна будуць мацаць. І вы нават не ўяўляеце, з якога боку для нас небяспека больш", — цытуе ягоныя словы тэлеканал СТВ. 

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што поспех залежыць ад працы з людзьмі, якія прыйдуць на выбарчы ўчастак. 

Можна меркаваць, што гэта быў намёк на дату прэзідэнцкіх выбараў — канец вясны або пачатак лета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі