Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з прэзідэнтам Сербіі

Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з прэзідэнтам Сербіі

19 лістапада адбудуцца перамовы ў вузкім і пашыраным складзе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча, паведамляе БЕЛТА. Акрамя таго, лідары дзвюх краін падпішуць сумесную заяву.

Нікаліч прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам увечары 18 лістапада. Яго візіт працягнецца да 20 лістапада.

Плануецца, што абодва кіраўнікі дзяржаваў наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір". Там яны паўдзельнічаюць у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва. Будаўніцтвам комплекса займаюцца сербскія бізнэсоўцы.

У праграме візіту Нікаліча ў Беларусь таксама значацца Мінскі трактарны завод і музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі