Вы тут

Аляксандр Лукашэнка — пра інтэграцыю: "Я загадчыкам склада не буду"

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Гардон / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка абверг чуткі, што Уладзімір Пуцін прапаноўваў яму пасаду кіраўніка парламента Саюзнай дзяржавы або віцэ-прэзідэнта ў абмен на ўваходжанне Беларусі ў Расію. 

"Я загадчыкам склада не буду", — заявіў беларускі кіраўнік у інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону, каментуючы гэтыя звесткі. 

Лукашэнка заявіў, што сёння інтэграцыя Беларусі і Расіі немагчымая. "Калі б я нават пагадзіўся на аб'яднанне на самых выгадных умовах, у Беларусі б на гэта не пагадзіліся. /.../ Гэта было магчыма 20 гадоў таму, цяпер — не", — рашуча падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.