Аляксандр Лукашэнка: "Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбны"

Аляксандр Лукашэнка: "Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбны"

Аляксандр Лукашэнка абураны няякаснай працай Белгідрамета. Разабрацца з гэтым ведамствам ён даручыў Адміністрацыі прэзідэнта, перадае БЕЛТА.

"З імі трэба нешта рабіць: іх трэба ці разганяць, або прыводзіць у прытомнасць. У лепшым выпадку ў нейкі дзень на 50-70% дакладнасць прагнозу надвор'я. Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбны", — заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Лукашэнка паведаміў, што ў прагнозе надвор'я цяпер арыентуецца не на сіноптыкаў, а на вайскоўцаў: "Я ўжо арыентуюся на вайскоўцаў, якія бачаць у рэальным часе надвор'е, падкажуць, дзе ідуць дажджы па рэспубліцы і што будзе ў бліжэйшыя 12 гадзін. Амаль на 100% даюць дакладны прагноз, праўда, кароткі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі