Аляксандр Глеб яшчэ не вырашыў, ці працягне ён кар'еру гульца

Аляксандр Глеб яшчэ не вырашыў, ці працягне ён кар'еру гульца

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, які пакінуў у траўні "Крылы Саветаў", у інтэрв'ю выданню FourFourTwo падзяліўся сваімі планамі на будучыню.

Вядомы футбаліст заяўляе, што адчувае сябе выдатна і зусім не стаміўся ад футбола. Разам з тым, Глеб кажа, што яшчэ не задумваўся пра сваю будучыню.

"У снежні я стаў татам, так што ў цяперашні час больш надаю ўвагі сям'і. Хочацца паехаць усім разам на адпачынак, а пасля адпачынку ўжо вырашаць, што ж рабіць далей: пагуляць яшчэ адзін год ці не", — цытуе яго словы by.tribuna.com.

Спартовец адзначае, што ён атрымаў юрыдычную адукацыю ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. "Не ўпэўнены, але, можа быць, змог бы звязаць з гэтым неяк сваё жыццё. Бо там я атрымаў масу ведаў і інфармацыі, якая сапраўды мяне захапляе", — паведаміў Глеб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі