Аляксандр Глеб дэбютаваў у нямецкім "Штутгарце"

28-гадовы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб дэбютаваў у складзе нямецкага "Штутгарта", паведамляе агенцтва БелаПАН. Увечары 7 жніўня Глеб выйшаў на поле ў стартавым матчы чэмпіянату Германіі "Вольфсбург" — "Штутгарт" (адпаведна чэмпіён і бронзавы прызёр мінулага першынства). Беларускі легіянер быў заменены на 56-й хвіліне, а на 71-й і 82-й хвілінах "Вольфсбург" забіў два галы, адказаць на якія “Штутгарт” не здолеў. Гульня скончылася з вынікам 2:0 на карысць дзеючага чэмпіёна Германіі.

Нагадаем, паміж сезонамі Аляксандр Глеб перайшоў у "Штутгарт" з іспанскай "Барселоны". За нямецкі клуб ён ужо гуляў у 2000-2005 гадах. За гэтыя 5 гадоў Глеб правёў 137 матчаў і забіў 13 мячоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі