Вы тут

Аляксандр Фядута абвясціў медыцынскую забастоўку — не прымае таблеткі

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё

У Аляксандра Фядуты дактары дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. У СІЗА №1 у яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Дыягназ Фядуту паставілі ў сярэдзіне снежня. Прыступ стэнакардыі і арытміі ў яго здарыўся праз тры дні.

Вядома, што Фядута абвясціў медыцынскую забастоўку: ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у яго можа здарыцца інфаркт. Такім чынам вязень пратэстуе супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.

Літаратуразнаўцу і палітолага Аляксандра Фядуту 12 красавіка ў Маскве затрымалі супрацоўнікі КДБ. Разам з лідарам Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым і юрыстам Юрасём Зянковічам ён з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы пра "змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.