Альмадовар - фаварыт Канскага кінафестывалю

Фільм “Раскрытыя абдымкі” (Los Abrazos Rotos) знакамітага іспанскага рэжысёра Пэдра Альмадовара стаў фаварытам 62-га Канскага кінафестывалю.

Стужка, галоўную ролю ў якой грала Пенелопа Крус, была прадстаўленая ў рамках галоўнага конкурсу 19 траўня. Як лічыць значная частка крытыкаў, фільм Альмадовара стаў фаварытам на атрыманне галоўнага прыза - Залатой пальмавай галіны.

Іспанскі рэжысёр прызнаецца, што ў сваёй працы вырашаў пытанне асабістай і калектыўнай памяці.

Альмодовар прадэманстраваў гэта на прыкладзе драматычнага перыяду ў гісторыі іспанскага народа - грамадзянскай вайны і дыктатуры Франка.

Рэжысёр заявіў, што ёсць сітуацыі, калі цэлая краіна павінна забыцца на некаторы час пра сваё трагічнае мінулае, каб мець магчымасць рухацца наперад.

korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі