Вы тут

Альгерд Бахарэвіч выпусціў адразу 2 новыя кнігі

Альгерд Бахарэвіч / Юля Цімафеева

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч выпусціў дзве новыя кнігі: "Тэатр шчаслівых дзяцей" і "Плошча Перамогі".

"У іншыя часы гэтыя дзьве кнігі выйшлі б на паперы, у найлепшым выдавецтве. Прадаваліся б у добрых кнігарнях. Але я вырашыў, што ў цяперашніх умовах лепш за ўсё закінуць іх у бязьмежнае вольнае сеціва (заўсёды любіў гэты аксюмаран)", — піша сам Бахарэвіч.

Пісьменнік прызнаецца, што для яго гэта нешта новае — выступаць у ролі электроннага аўтара. "Таму хвалююся — і  спадзяюся, што рашэньне маё было правільнае. У іншай Беларусі ў гэтых кніг будзе іншы фармат", — дадаў ён.

"Тэатр шчаслівых дзяей" — "дзіцячая, але ў той самай ступені дарослая" кніжка. Як піша Бахарэвіч, гэта беларускае фэнтэзі з элементамі палітычнага трылеру. "Плошча Перамогі" — раман-прыпавесьць, "які толькі прыкідваецца гістарычным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.