Алесь Міхалевіч можа перамагчы ў другім туры?

На з’ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, адбылося паказальнае галасаванне.  Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Юрась Губарэвіч, які лічыцца прыхільнікам Алеся Міхалевіча, прапанаваў унесці змены ў рэгламент.

Паводле Губарэвіча, было б добра, каб кандыдатаў у Сойм вылучыць адным спісам. 117 чалавек яго прапанову падтрымалі, супраць выказаліся 79.

Нагадаем, на пасаду старшыні прэтэндуюць цяперашні кіраўнік Вінцук Вячорка (ён кіруе Партыяй БНФ з 1999 года), намеснікі старшыні Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.

Цяпер адбываюцца выступы прэтэндэнтаў. Калі Віктар Івашкевіч не здыме сваю кандыдатуру, праўдападобна, другога туру пазбегнуць няўдасца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі