Вы тут

Алена Леўчанка падпісала кантракт з грэчаскім "Панацінаікосам"

Алена Леўчанка / instagram

Беларуская баскетболістка і актывістка руху SOS_BY Алена Леўчанка падпісала кантракт з вядучым грэчаскім клубам "Панацінаікас". Навіной яна падзялілася ў сваім instagram.

"Амаль 2 гады... Боль... Страх... Сумневы... Расчараванні за расчараваннем... Стомленасць... Здрада... Пачуццё адмовы... Падзенне і ўздым зноў і зноў... Турма... Каранавірус. Я перажыла гэта. Гэта мая існасць, мая гісторыя, якую я працягваю пісаць...

Калі ва мне сумняваліся, я працавала яшчэ больш старанна. Калі мне казалі, што я больш не буду гуляць, я не слухала. І калі мне сказалі забыць пра гэта і ісці далей, я прыслухалася да свайго сэрца і ніколі не губляла веры", — напісала Алена.

30 верасня 2020 года Леўчанка затрымалі ў аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю ў Германію. У гэты ж дзень спартсменку судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і пакаралі 15-ю суткамі арышту. Праз 15 дзён, якія яна правяла на Акрэсціна, зноў судзілі па тым жа артыкуле. Другое пакаранне — штраф 30 базавых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.