Вы тут

Алена Кручынкіна заняла ў спрынце 16-е месца

Алена Кручынкіна з Раўбічах у лютым 2020-га / БЕЛТА

У пятніцу-13-е ў Канціёлахці на этапе Кубка свету па біятлоне прайшла жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км. Перамогу святкавала немка Дэнізэ Херман. Яе суайчынніца Францыска Пройс адстала на 20 секунд і была другой, нарвежка Тырыл Экхаф — трэцяй.  

Найлепшая з беларусак Алена Кручынкіна заняла ў спрынце 16-е месца, у яе былі два промахі на агнявых рубяжах. Ірына Кручынкіна — 50-я (тры промахі), а Дынара Алімбекава — 88-я (пяць промахаў). Агулам у спрынце паўдзельнічалі 95 біятланістак.

На 14 сакавіка запланаваныя гонкі пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.