Алена Анісім — пра перамогу над анкалогіяй: я яшчэ лёгка выслізгнула

Алена Анісім — пра перамогу над анкалогіяй: я яшчэ лёгка выслізгнула

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кіраўніца ТБМ Алена Анісім у інтэрв'ю "Народнай волі" распавяла пра тое, што перамагла анкалогію. Ёй своечасова зрабілі аперацыю на воку. "Таму ўсё нармальна, — кажа Анісім. — Абышлося без хіміі, але з апраменьваннем. Па сённяшнім часе можна сказаць, што я яшчэ лёгка выслізгнула".

Пазней Алене Анісім зрабілі аперацыю на нырках, выдалілі грыжу.  "Думала, будзе лягчэй, але не абышлося без ускладненняў. Аднак з цягам часу пачала аднаўляцца", — распавядае палітык. Як вядома, Анісім збіраецца балатавацца ў прэзідэнты Беларусі на выбарах, якія мусяць адбыцца летам 2020-га. Яна заўважна схуднела і плануе "нешта памяняць у сваёй знешнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі