Акцыя “Цані волю” пройдзе ў Пінску

Сёння ў Пінску пройдзе акцыя “Цані волю”, накіраваная на прафілактыку рэцыдыўных злачынстваў. Акцыю правядуць для асоб, якія былі асуджаны, аднак не былі пазбаўлены волі. Цяпер яны парушаюць парадак і правілы пакарання. Такіх “непаслухмяных” грамадзян пінскія міліцыянты павядуць на спецыяльныя экскурсіі ў папраўчую ўстанову, каб прадэманстраваць, якія ўмовы іх чакаюць, калі яны не выправяцца.