Вы тут

Ахвотных здымацца ў "Што? Дзе? Калі?" на АНТ зноў не стае

Гульня "Што? Дзе? Калі?" / sb.by

Беларускі клуб "Што? Дзе? Калі?" шукае новых гульцоў. Зацікаўленых здымацца ў шоу на тэлеканале АНТ не стае.

— ..."Што? Дзе? Калі?" запрашае прыняць удзел у адборах і атрымаць магчымасць увайсці ў лік гульцоў нашага Клуба! Адборы будуць праведзены 19–20 лютага 2022 года, — гаворыцца ў рассылцы клуба знаўцам.

Адказы на пытанні, з чым звязаны новы адбор і як шмат новых твараў можа з'явіцца ў "Што? Дзе? Калі?", — у чорнай скрыні.

— Мы кожны год набіраем гульцоў. Пачнецца сезон, усё ўбачыце, — кажа прадзюсарка праграмы Таццяна Мухіна.

Пасля 2020 года знаўцы масава адмовіліся гуляць у "Што? Дзе? Калі?"на АНТ. Выглядае на тое, што суседства ў эфірнай сетцы з прапагандысцкімі навінамі збянтэжыла гульцоў. Аднак яны каментавалі свае адмовы неахвотна.

Таксама летась адмовіўся ад супрацоўніцтва са "Што? Дзе? Калі?" бізнес-партнёр — страхавое таварыства "Кентаўр". Яго кіраўнік спаслаўся на складанасці, звязаныя з пандэміяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.