Агенты Малдэр і Скалі зноў будуць разам

На днях вядомы акцёр Дэвід Духоўны падцвердзіў, што ў Галівудзе ідзе падрыхтоўка да здымак сіквэла поўнаметражнага фільму "Сакрэтныя матэрыялы". Як паведамляе рэсурс Hollywood.com, стваральнікі тэлевізійнага серыяла Крыс Картэр і Фрэнк Спотніц ужо амаль скончылі працаваць над сцэнаром будучай стужкі. Сюжэт фільму быў прыдуманы імі яшчэ некалькі год таму, аднак запусціць праект, яны здолелі толькі цяпер.

Акцёр таксама паведаміў, што выканаўца ролі агента Скалі Джыліан Андэрсан пагадзілася прымаць удзел у фільме. Па словах Духоўнага, яны " забыліся з-за чаго ненавідзелі адзін аднаго і шчаслівыя вярнуцца да гэтых герояў".

Нагадаю, што пад час здымак серыялу "Сакрэтныя матэрыялы" Дэвід Духоўны і Джыліан Андэрсан гатовыя былі парваць адзін аднаго на дробныя кавалкі, хаця вымушана выконвалі ролі закаханых агентаў, у якіх, нават, ёсць дзіця.

Дадам, што поўнаметражны фільм Роба Боўмэна, які выйшаў у 1998 годзе, сабраў у сусветным пракаце больш за 189 мільёнаў долараў.

Фота: www.kino-govno.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі