Афіцыйная статыстыка: два гады запар рэальныя заробкі настаўнікаў скарачаюцца

Два гады запар рэальныя заробкі настаўнікаў скарачаюцца. Гэта вынікае з дадзеных Белстата, піша "Флагшток".

У ліпені 2022 года сярэдні заробак настаўніка, напрыклад, у Гомельскай вобласці склаў 1312 рублёў. З улікам ўзроўню інфляцыі ў нашай краіне, на гэтыя грошы можна купіць на 1,3% менш, чым у ліпені 2020 года.

Зарплаты выкладчыкаў ВНУ ў 2021 годзе ўзраслі, але затым значна ўпалі. У ліпені 2022 года сярэдні заробак выкладчыка ў Гомельскай вобласці склаў 1626 рублёў. У рэальным выражэнні гэта на 1,9% менш, чым два гады таму.

Выраслі заробкі толькі ў выхавацеляў дзіцячых садоў. Але і гэта з'яўляецца слабым суцяшэннем для педработнікаў дашкольных устаноў. Бо заробкі тут значна ніжэйшыя, чым у школах і ВНУ. У ліпені 2022 года заробак выхавацеля дзіцячага сада склаў 1055 рублёў.

Мала таго, што заробкі ў настаўнікаў не растуць, дык і іх саміх паступова скарачаюць.

Тэмп росту заробкаў педагагічных работнікаў Гомельскай вобласці паводле даных на ліпень 2021 і 2022 гг. у адносінах да адпаведнага перыяду папярэдняга года

З пачатку 2021 года ў Гомельскай вобласці ў сферы адукацыі было звольнена на 2399 чалавек болей, чым прынята на працу. Гэта прыкладна 3,5% ад агульнай колькасці работнікаў галіны. Найбольшая колькасць звальненняў прыпала на канец 2020/2021 года. Вераснёўскі набор новых супрацоўнікаў пакрыў звальненні, якія адбыліся, толькі на 65%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.