Адзіную базу невыязных Беларусь і Расія плануюць стварыць да 1 сакавіка

Адзіную базу невыязных Беларусь і Расія плануюць стварыць да 1 сакавіка

Да 1 сакавіка беларуская міліцыя і расійская паліцыя плануюць завяршыць стварэнне агульнага спісу грамадзян, якім абмежаваны выезд за мяжу. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі са спасылкай на словы начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксея Бегуна.

"Інфармацыя пра гэтую катэгорыю асоб будзе знаходзіцца непасрэдна ва ўсіх пунктах пропуску на дзяржаўных межах дзвюх краін", — заявіў міліцэйскі чыноўнік. 

7 лютага ў Віцебску праходзіць пасяджэнне міждзяржаўнай працоўнай групы. Прадстаўнікі МУС Беларусі і Расіі абмяркоўваюць план па стварэнні адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі. Асаблівую ўвагу эксперты надалі стварэнню "чорнага спісу" невыязных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі