Вы тут

Адзін з лідараў Каардынацыйнай рады — Сяргей Дылеўскі — з'ехаў з Беларусі

Сяргей Дылеўскі / TUT.by

Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі з'ехаў з Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве. Прычынай ад'езду называюцца пытанні бяспекі. Нядаўна Дылеўскі заявіў, што яму пагражалі прадстаўнікі спецслужбы і што ён вывез у Польшчу сям'ю.

Дылеўскі быў апошнім прадстаўніком кіраўніцтва Каардынацыйнай рады, які знаходзіўся ў Беларусі на свабодзе. Ён паспеў адсядзець 25 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.