Вы тут

Адзін ці адзіны — ці ёсць у іх шанцы на выбарах супраць Лукашэнкі?

Таццяна Караткевіч і Юрый Губарэвіч / Еўрарадыё

Пакуль адна частка дэмакратычных сіл аб’ядноўваецца і спрабуе дэмакратычным чынам (як яны гэта разумеюць) вызначыцца з адзіным кандыдатам, іншыя ўсё ніяк не вырашаць, хто пойдзе на выбары ад іх. Хоць да афіцыйнага старту кампаніі застаецца не так ужо і шмат часу.

Ці здолее альянс па абранні адзінага пратрымацца непарушным хаця б да завяршэння працэдуры праймерыз? На што спадзяюцца структуры, якія вырашылі ісці на выбары самастойна? Скандалы, інтрыгі і чорны піяр — хто, як і супраць каго гэта выкарыстоўвае?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч і лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.