"Адкупленне" атрымала 14 намінацый

Карціна Джо Райта "Адкупленне" ("Atonement") атрымала 14 намінацый Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачанні BAFTA.
Імёны пераможцаў назавуць 10 лютага 2008 года. Сярод катэгорый, у якіх прадстаўлена "Адкупленне", - прэмія за лепшы фільм і лепшую рэжысуру.

Дадам, што экранізацыя аднайменнага рамана Ена Мак'юэна таксама прэтэндуе на прэміі ў намінацыях "Лепшы адаптаваны сцэнар", "Лепшая жаночая роля" (Кіра Найтлі), "Лепшая мужчынская роля" (Джэймс Макэвой).

Па дзевяць намінацый атрымалі карціны "Старым тут не месца" ("No Country for Old Men" братоў Ітана і Джоэла Коэнаў і "Нафта" ("There Will Be Blood" Пола Томаса Андэрсана.

Сем намінацый — у карціны "Жыццё ў ружовым святле" ("La Vie en Rose" Аліўе Даана.

"Ультыматум Борна" ("The Bourne Ultimatum" Пола Грынграса атрымаў шэсць намінацый.

Таксама за прэмію BAFTA пазмагаюцца карціны "Майкл Клейтан" ("Michael Clayton", "Жыццё іншых" ("The Lives of Others", "Гангстэр" ("American Gangster").

Нагадаю, што раней "Адкупленне" ўжо атрымала два "Залатыя глобусы" за лепшы фільм і лепшую музыку.

Фота: www.dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі