Адключэнне гарачага водазабеспячэння ў Мінску пачнецца 10 траўня

Адключэнне гарачага водазабеспячэння ў Мінску пачнецца 10 траўня.
Як паведамілі на прадпрыемстве "Мінскэнерга", 10 траўня гарачая вада будзе адключана ў дамах уздоўж вуліц Берута, праспекта Пушкіна, вуліц Дуніна-Марцінкевіча, Адоеўскага, Кальварыйскай, Прытыцкага, Скрыганава, Сердзіча, Жудро, Глебкі, Матусевіча, Альшэўскага, Бірузова.

Паводле слоў спецыялістаў, час адсутнасці гарачага водазабеспячэння будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, што патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 дзён.

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння пасля правядзення прафілактычных работ можна атрымаць у сталічных ЖЭСах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі