Адгрымеў пяты дзень фэсту Szyget

Гледачы насыціліся суперзоркамі — ім захацелася “экзотыкі”, але і гэтага на выспе не бракуе, бо пляцовак тут ажно 60! І павандравала я, Котка, па выспе, каб што цікавае знайсці ды на людзей паглядзець. Маладыя еўрапейцы — гэта выключны пазітыў.
Сустрэліся мне фіны, якія распавялі, што ў Фінляндыі фэсты, у адрозненні ад Szyget, выглядаюць досыць экстрэмальна: усе бухаюць, а потым б'юцца, і звычайна падчас такога фэсту памірае каля 7 чалавек. Калі шпацыруеш па выспе і глядзіш на гэтую моладзь, з'яўляецца толькі адна думка: “Я хачу жыць у горадзе з такімі людзьмі!”.

На галоўнай пляцоўцы фэсту ўчора гралі Babylon Circus — мікс ска-фанка-панка-рэггі і шмат іншага, ірландская поп-рок спявачка Sinead O’Conor і Faithless, заснавальнікі брытанскага хаўз-попа. Пасля выступу Sinead O’Conor усе пачалі разважаць, ці яна не цяжарная. Faithless, на маю думку, адыграў найлепшы канцэрт на фэсце.

Дарэчы, яны пасля Szyget едуць у Кракаў, таму тыя, хто "пракапялюшыў" выступ Faithless на Szyget, яшчэ маюць шанец іх пачуць ужо праз тыдень у гэтым польскім горадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі