Адбылася прэм'ера спектакля "Чарнобыльская малітва" па кнізе Алексіевіч

26 красавіка ў Брэсце адбылася прэм'ера спектакля "Чарнобыльская малітва" па кнізе Святланы Алексіевіч. Спектакль пастаўлены моладзевым эксперыментальным тэатрам-студыяй "Зеркало" пры ўдзеле выхаванцаў нядзельнай школы храма "Усіх скрушных Радасць".

Пастаноўка разлічаная ў першую чаргу на дзяцей і моладзь. Аўтар сцэнічнай рэдакцыі і рэжысёр спектакля Ўладзімір Яшчук свядома адмовіўся ад свецкай музыкі. Са сцэны гучаць толькі малітвы і спевы манахаў Валаамскага і Жыровіцкага манастыроў, а таксама духоўная музыка.

Па словах спадара Яшчука, перш чым пачынаць працу над спектаклем, ён атрымаў блаславенне ад прадстаўнікоў праваслаўнай царквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі