Адам Міхнік параўнаў Аляксандра Лукашэнку з гангстэрам Аль Капонэ

Адам Міхнік параўнаў Аляксандра Лукашэнку з гангстэрам Аль Капонэ

"У Беларусі так, як калі б у ЗША прэзідэнтам стаў Аль Капонэ — бандыт, які кіруе пры дапамозе рэвальвера і катаванняў", — заявіў галоўны рэдактар выдання Gazeta Wyborcza Адам Міхнік у інтэрв'ю Радыё "Свабода". Сённяшні беларускі рэжым ён называе бандыцкім.

Міхнік падкрэсліў, што ўтрымаць уладу ў 2020-м годзе Аляксандру Лукашэнку дапамог кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін. Ён выказаў надзею, што як палякам дапамагла гарбачоўская перабудова, так і беларусам дапаможа тое, што адбудзецца ў Расіі насуперак дыктатуры Пуціна.

На думку польскага інтэлектуала, масавыя акцыі пратэсту беларусаў, якія ўразілі ўвесь свет, не забудуцца і яшчэ вернуцца наступнай хваляй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі