Ад удзелу ў конкурсе "Міс Беларусь - 2016" адхілілі адну з дзяўчат

Ад удзелу ў конкурсе "Міс Беларусь - 2016" адхілілі адну з дзяўчат

Колькасць удзельніц 10-га нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь — 2016" скарацілася на аднаго чалавека.

Як інфармуе тэлеканал АНТ, да ўдзелу ў конкурсе не дапусцілі 18-гадовую студэнтку Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ксенію Малочка. Прычынай нядопуску мінчанкі арганізатары назвалі неадпаведнасць конкурсным патрабаванням. Такім чынам, за званне "Міс Беларусь — 2016" пазмагаюцца 24 дзяўчыны.

Абавязковыя ўмовы для ўдзельніц конкурсу — узрост ад 18 да 24 гадоў, рост не ніжэй за 175 сантыметраў, адсутнасць дзяцей і мужа. Акрамя таго, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца дзяўчаты, якія ўдзельнічалі ў эратычных або парнаграфічных фота- і відэаздымках.

Ксенія Малочка, як адзначае БелаПАН, прайшла кастынг і сумоўе, прымала ўдзел у прэс-знаёмстве 18 красавіка. Якім менавіта патрабаванням не адпавядае канкурсантка, якая ўжо трапіла ў фінал, арганізатары не паведамляюць.

Фінальнае шоў конкурсу пройдзе 6 траўня. У гэты дзень будуць абвешчаныя пераможцы ў намінацыях: "Міс Дружба", "Міс топ-мадэль", "Міс фота", "Міс Арыфлэйм", "Другая віцэ-міс", "Першая віцэ-міс". Пераможца конкурсу "Міс Беларусь — 2016" будзе прадстаўляць краіну на конкурсе "Міс свету" ў 2016 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі