Ад рок-музыкі ў Роберта Планта крывяць вушы

Роберт Плант заявіў, што спыняе займацца рок-музыкай, і патлумачыў гэта тым, што яго густ кардынальна памяняўся, а арганізм больш не вытрымлівае высокай гучнасці,паведамляецца на сайце ContactMusic.  Гэта рашэнне 62-гадовы Плант прыняў пасля канцэрту гурта Them Crooked Vultures, удзельнікам якога з'яўляецца бас-гітарыст Джон Пол Джонс, былы калега Планта па Led Zeppelin.

"Я зразумеў, што страшна далёкі ад цяжкай музыкі", - заявіў Плант пасля шоў. І прызнаўся, што з-за высокай гучнасці, у яго "вушы крывілі яшчэ тры дні".

Плант не ўдакладніў, у якім музычным кірунку ён будзе працаваць у далейшым.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2007 года музыка выпусціў фолк-альбом "Raising Sand", запісаны разам з амерыканскай кантры-выканаўцай Элісан Краўс. Акрамя таго, у сярэдзіне верасня чакаецца рэліз дыска адроджанага гурта "Band of Joy",першага калектыву Планта.

Фота: timerider.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі