Ад новага тыпу каранавіруса ў Кітаі памерлі 26 чалавек

Ад новага тыпу каранавіруса ў Кітаі памерлі 26 чалавек

Ад пнеўманіі, якую выклікаў новы тып каранавіруса, у Кітаі памерлі 26 чалавек. Агульная колькасць хворых у краіне дасягнула 830 чалавек, інфармуе The Guardian.

Сайт meduza.io дадае, што 26-ы памерлы жыў у правінцыі Хэйлунцзян каля мяжы з Расіяй. Большасць ахвяр каранавіруса жылі ў горадзе Ухань у правінцыі Хубэй. За яе межамі памерлі толькі два чалавекі.

У дзясятку гарадоў КНР уведзеныя жорсткія каранцінныя меры. У іх налічваецца больш за 29 мільёнаў чалавек.

У чацвер Міністэрства аховы здароўя Беларусі супакойвала, што папярэдні дыягназ дзяўчыны, якая вярнулася з Кітая, — вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя. Яе шпіталізавалі ў Мінскую інфекцыйную лякарню. Дзяўчыну, як і іншых пацыентаў з непацверджанымі дыягназамі, трымаюць у асобным боксе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі